Беларуский


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «Спадар Антось» > Беларуский Талиесин
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Беларуский Талиесин

Статья написана 10 апреля 2015 г. 08:07



Я быў вялікім аленем, я быў раскідзістым дрэвам,
Я быў пустэчай бязьмежнай, я быў дрыгвою заклятай,
Я быў блукаючым ценем, я быў далёкім напевам,
Я быў суроваю вежай, я быў вішнёваю хатай,

Я быў рачною вадою, я быў сырою зямлёю,
Я быў прыўкрасным чаборам у пекным летнім уборы,
Я быў ліхою бядою, я быў тугою пятлёю,
Я быў крывавай разорай, я быў крывёю ў разоры,

Я быў негараным шнурам, чакаў свайго селяніна,
Я быў падманлівым рэхам, гукаў над багнаю цёмнай,
Я быў вярбою панурай, я быў зялёнай ляшчынай,
Раняў цяжкія гарэхі на хвалі сівога Нёмна,

А ў Нёмне-рацэ глыбока, каля залатых чаротаў,
Дзе скарбаў чароўных многа, дзе іх ніхто не чапае,
Жыве шчупак-абібока, дурнейшы з усіх істотаў,
І мяса яго дурнога заўсёды на ўсіх хапае.

Хто зьеў заклятага мяса — забыўся на ўсё, што ведаў,
І гоне яго няўдача з раньня ды да цёмнай ночы,
І горка ён стогне часам ад гэтых адвечных бедаў,
Ды ціха, нябога, плача, ды ціха сабе шапоча:

Я быў чароўнаю чапляй, сядзеў на казачным муры,
Я быў дзівоснаю гусьсю, ляцеў па сонечным небе,
Я быў навостранай шабляй з выявай князя Батуры,
Я быў самой Беларусьсю — у бульбе, вадзе ды хлебе.

Я быў здаровы ды цэлы, я быў разумны ды здольны,
Я ведаў ад бедаў лекі, я дзівы чыніў ды цуды,
Я быў магутны ды сьмелы, я быў шчасьлівы ды вольны,
Я быў калісь чалавекам, здаецца, болей ня буду...

Антон Францішак Брыль «Таліесін»





111
просмотры





  Комментарии


Ссылка на сообщение10 апреля 2015 г. 13:02
Хорошо!
Когда-то была такая композиция Тэльезин, то ли у Лед Зеппелин, то ли у Пинк Флойд.
свернуть ветку
 


Ссылка на сообщение10 апреля 2015 г. 13:54
У DEEP PURPLE альбом был «The Book Of Taliesyn», там он в первой песне «Listen, Learn, Read On» упоминается.


⇑ Наверх