Янка Маўр Лівонскі ордэн


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Янка Маўр. Лівонскі ордэн, першая партыя псоў
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Янка Маўр. Лівонскі ордэн, першая партыя псоў

Статья написана 20 июля 2018 г. 19:08

Вось ужо каторы дзень лютуе бура і носіць карабель па моры як тую трэску. Каманда выбілася з сіл, ратуючы свой карабель!

Паважаныя пасажыры ў доўгім адзенні і капелюшах з паднятымі берагамі войкаюць, моляцца ды трымаюцца за свае вялізныя скрыні і пакункі. У гэтых пакунках і скрынях іхняе багацце,

якое, можа, даражэпшае ім за жыцце.

Пасажыры — нямецкія купцы з Брэмена. Да гэтага часу яны гандлявалі з горадам Вісбі на востраве Готландзе, які ляжыць пасярэдзіне Балтыйскага мора, трохі бліжэй да шведскіх берагоў. Туды прыязджалі купцы і са Швецыі, і з Фінляндыі, і з Ноўга-рада, і з Германіі, вельмі актыўнымі былі славянскія маракі з паўднёвых берагоў Балтыйскага мора — Памор’я, Шчэціны (Штэтын), Любіцы (Любек), Руяна (востраў Руген), Гданьска (Данцыга).

Брэменскія купцы гандлявалі з імі, мелі добры прыбытак, але ім усё рупіла трапіць непасрэдна ў якую-небудзь невядомую краіну на беразе Балтыйскага мора. Тады прыбыткі маглі быць яшчэ болыпымі. Вось яны і накіраваліся на ўсход, а цяпер і зусім не ведаюць, дзе знаходзяцца. Заўважылі нейкі востраў, а потым і ён знік. I зноў іх нясе немаведама куды.

Ратунак знайшлі ў вусці шырокай невядомай ракі, але не-надоўга: ад берагоў аднесла шмат чаўноў з тубыльцамі, якія рынуліся на карабель. Пачалася бойка. Але хутка выявілася, што ні тыя, ні гэтыя перамагчы не могуць, — і яны памірыліся. Купцы выгрузілі свае тавары, пачаставалі тубыльцаў мёдам і віном і адкрылі выгадны гандаль.

Адбылося гэта ў 1143 годзе, у вусці Заходняй Дзвіны. Жылі там літоўска-фінскія народы: лівы, куры (куроны, корсь), лат-

галы, латышы, на поунач ад іх — эсты.

Прыбыўшыя купцы хутка распрадалі свае тавары і праз не-каторы час зноў прыехалі. I зноў засталіся задаволеныя. «Языч-

нікі», як яны называлі тубыльцаў, сустракалі іх па-прыяцельску

і не рабілі ніякай шкоды. 3 кожным разам нямецкіх купцоу прыязджала ўсё болей і болей. Звычайна яны прыязджалі на лета і выязджалі пад восень. Ім так спадабалася гэтая краіна, што яны сталі гаварыць і пісаць, нібы гэта сам Бог паслаў іх сюды.

Калі купцоў стала прыязджаць многа, то пачалі заставацца нераснраданыя тавары. Тады купцы папрасілі дазволу паоу-даваць на беразе склады, дзе тавары маглі б праляжаць і зіму. Тубыльцы дазволілі. Вядома, тавары адны пакідаць нельга, трэоа

’сход, а дяпер і зусім



537

было пакінуць і ахову. А для яе неабходна пабудаваць дамы. Тубыльцы згадзіліся і на гэта.

Але ці можна было ўвесь час сядзець тут, ля вусця ракі, калі далей, унутры краіны, рынак яшчэ большы? Купцы папрасілі дазволу пабудаваць склады за 49 кіламетраў уверх па Дзвіне. Ім дазволілі. Цяпер для аховы тавараў патрэбна было больш людзей і дамоў. Мала таго, тут ужо можна было чакаць нападу з боку якіх-небудзь дзікуноў, таму дамы павінны быць каменныя,

агароджаныя сцянон, ровам...

Так з’явіўся першы гарадок-крэпасць Ікскуль.

Разам з таварамі праніклі сюды і нямецкія (у той час яны былі католікі) місіянеры. Хутка ў гэтым самым Ікскулі пасяліўся першы лівонскі біскуп — Мейнгард.

У той час лівы залежалі ад полацкага князя і нават плацілі яму даніну. Мейнгард сам ездзіў у Полацк да князя Уладзіміра прасіць дазволу на хрышчэнне ліваў. Полацкі князь не бачыў у гэтым шкоды для сябе і дазволіў Мейнгарду пашырыць там хрысціянства.

Прайшло трохі часу — і вышэйшай уладай для гэтых зямель аказаўся нямецкі архібіскуп, які жыў у Германіі, у Брэмене. Ён зацвердзіў біскупам Мейнгарда, а калі той памёр, назначыў другога, Бертольда, а калі гэтага біскупа лівы забілі, прыслаў трэцяга, Альбрэхта. А над імі ўсімі стаяў рымскі папа.

За гэты час адносіны паміж насельніцтвам і немцамі ўжо сапсаваліся.

Усялякімі праўдамі і няпраўдамі на працягу некалькіх дзясят-каў год немцам удалося ахрысціць нямала тубыльцаў. Але новыя хрысціяне былі вельмі ненадзейныя. Пры кожным зручным выпадку яны «адхрышчваліся» — зноў пагружаліся ў Дзвіну, каб адмыць сваё хрышчэнне і адаслаць яго назад у Германію. Асабліва не падабалася народу так званая «дзесяціна», дзясятая частка прыбыткаў, якую хрысціяне павінны былі аддаваць на карысць духавенства. Г этую дзесяціну вельмі старанна вымагаў мясцовы біскуп, і брэменскі архібіскуп, і сам папа рымскі.

Калі прыехаў другі біскуп, Бертольд, то лівы прама казалі, што ён, як жабрак, прыехаў сюды пажывіцца. А праз некаторы

і

абмяркоўваць, што ім рабіць з новым біскупам

спаліць яго ў Ікскульскай царкве, ці проста забіць, а можа ўта-піць у Дзвіне. Бертольд пачуў аб такіх планах і ўцёк у Германію скардзіцца на ліваў. Тады папа абвясціў крыжовы паход на іх.

Гэта быў

крыжовыя паходы былі

справай у Еўропе. Пачалося з таго, што па закліку папы ува



ўсіх краінах Еўропы пачалі збірацца аірады для вьпвалення а

туркаў «святой зямлі» і горадам Іерусалімам, дгзе знаходзіц^

/ алоўная святыня хрысціян магіла Хрыста. Тым, хто паступ^ у гэтыя атрады, нашывалі на рукаве белы крыж, ад чаго і пайшла назва — крыжаносцы (або крыжакі).

Крыжовыя паходы перш за ўсё былі карысныя для папы ўсяго духавенства. Заваяваныя і акаталічаныятэрыторыі давалі папе і духавенству болып даходаў і ўлады.

Не менш падабаліся гэтыя паходы і рыцарам — розным князькам, графам, баронам. Яны маглі і свет пабачыць, і пад-рабіць, і маёнткі сабе зд,з.6ыць. Ды яшчэ ў дадатак папа ім да-раваў усе грахі, якія яны надумаюць зрабіць.

Нават простаму народу было выгадна ісці ў крыжовы паход:

яны маглі пакінуць сваіх паноу, не плаціць даугоу, пажывіцца ў далёкіх краях — і таксама без граху.

А як падабаліся такія парады гандлярам — і казаць няма чаго. , нарэшце, усе гэтыя інтарэсы прыкрываліся гучнымі словамі, што крыжакі ідуць змагацца з паганымі туркамі за святую веру, за магілу Хрыста, што яны ідуць пашыраць хрыс-ціянства для выратавання не толькі сваёй душы, але і душ тых, каго яны, хоць і прымусова, зробяць хрысціянамі.

Дзвесце гадоў хадзілі з Еўропы атрады крыжаносцаў у Ма-лую Азію супраць «паганых турак», але нарэшце вымушаны былі пакінуць гэтую справу без ніякіх вынікаў.

Але самі крыжовыя паходы вельмі спадабаліся тым, хто быў у іх зацікаўлены. Пасля туркаў сталі хадзіць на «паганых

сарацынаў» (арабаў у Афрыцы)

венедаў» (пры

балтыйскіх славян) і наогул на ўсіх нехрышчоных. А пазней, калі нехрышчоных бадай не засталося, то паны благаслаўлялі крыжовыя паходы і на хрышчоных.

Вось з такімі крыжаносцамі і вярнуўся пакрыўджаны біскуп

Бертольд у Лівонію (1198)

Лівы прыслалі да Бертольда паслоў спытацца, чаго ён прывёу

войска

Таму, што вы з хрысціянства вяртаецеся да язычніцтва

адказаў біскуп.

— У такім разе прымушай сабе трымацца хрысціянства тых. хто ўжо прыняў яго. Навошта ж ты пабоямі ўсіх прымушаеш.

нак перагаворы ні да чаго не прывялі, бо немцы адчувалі

сябе моцнымі. Пачалася бойка. У біскупа быў добры конь панёс свайго гаспадара так далёка, што біскуп вынерадзіў свае войска і быў забіты. А немцы агнём і мячом пачалі спусташа

палеткі ліваў.



539

Лівы вымушаны былі пакарыцца. У першы дзень іх хрыс-цілася 50 чалавек, а на другі — 100 чалавек. Апрача таго, яны

згадзіліся плаціць па меры збожжа з кожнага плуга.

Нямецкае войска адправілася дадому, пакінуўшы свяшчэн-нікаў і адзін купецкі карабель. Але як толькі немцы ад’ехалі ад берага, лівы пачалі кідацца ў раку і змываць з сябе хрышчэнне для адсылкі ў Германію. А для фігуры святога не паленаваліся зрабіць з бярвення плыт, пасадзіць на гэты плыт «нямецкага Бога» і адправіць яго ў мора следам за войскам.

Тым часам у Германіі на месца забітага Бертольда быў назна-чаны энергічны біскуп Альберт (Альбрэхт). Ен па ўсёй Германіі падняў агітацыю і падбор у новае крыжацкае войска. Пабываў ён і ў Даніі, ездзіў на востраў Готланд. Раздаваў крыжы і абяцаў

дараваць грахі.

У перыяд крыжовых паходаў стварылася некалькі арганіза-цый, таварыстваў, якія такую крыжовую «барацьбу з паганымі» зрабілі сваім асноўным заняткам, прафесіяй. Называлася такая арганізацыя ордэнам, а члены яе — рыцарамі. Зацвярджаў такі ордэн толькі папа.

Паводле свайго статута, духоўныя рыцары вельмі набліжаліся да манахаў. Таксама, як манахі, яны не павінны былі жаніцца, не маглі мець маёмасці, багацця, павінны былі жыць і харчавацца

разам ды яшчэ устрымлівацца ад раскошнан ежы і адзення і штодня прысутнічаць на ўсіх богаслужэннях. Ім забараняліся гульні, ігрышчы, нават паляванне. Толькі абяцанне ўсё сваё жыццё змагацца з нявернымі, язычнікамі, адрознівала іх ад звычайных манахаў Найболын вядомым такім ордэнам быў ордэн тампліераў (храмоўнікаў) у Палесціне.

Вось Альберт і надумаў стварыць такі ордэн у Лівоніі. 3 да-памогай сваёй уласнай узброенай сілы ён спадзяваўся не толькі абараніцца ад насельніцтва, але і пасунуцца далей на ўсход.

Энергічна ўзяўся ён за справу, атрымаў у папы дазвол, набраў У Германіі ахвотнікаў — і ў 1202 годзе ў Лівоніі, з новапабудава-най сталіцай Рыгай, заснаваўся нямецкі рыцарскі Лівонскі ордэн, або ордэн мечаносцаў. Гэтую апошнюю назву яны атрымалі таму, што ў іх на белым плашчы, з левага боку, пад нашытым чырвоным крыжам быў яшчэ нашыты чырвоны меч, якога другія

ордэны (напрыклад, тампліеры) не мелі.

Новы ордэн цалкам падначальваўся рыжскаму біскупу. Пры-маліся ў рыцары ордэна толькі дваране, са знатных фамілій. Але такіх набралася толькі 200-300 чалавек. Затое іх абслугоўвала шмат «ніжэй братоў» — збраяносцы, кухары, кавалі, рамеснікі

1 ўсялякія іншыя слугі.

540

I нарэшце, уласнасцю ордэна лічылася ўсё тое насельніцтва што жыло на захопленых немцамі землях. У пазнейшыя часьі мясцовае насельніцтва выстаўляла ордэну за 20 000 войска.

На чале ордэна стаяў магістр, які ў многіх выпадках залежаў ад капітула — рады важнейшых рыцараў.

Мы ўжо казалі, што слабыя прыдзвінскія плямёны былі ў залежнасці ад сваіх болын моцных усходніх суседзяў — пала-чан. Полацкія князі атрымоўвалі невялікую даніну ад некаторых лівонскіх народаў, але ў жыццё іхняе не ўмешваліся. Лівы жылі сабе, як хацелі. Не цікавіліся палачане, якая ў ліваў рэлігія, і зусім не думалі аб тым, каб абавязкова перавярнуць іх у хрыс-ціянскую — сваю праваслаўную — веру.

Таму полацкі князь Уладзімір не звярнуў асаблівай увагі на тое, што немцы захацелі хрысціць ліваў у каталіцкую веру, і даў Мейнгарду дазвол на гэтую справу.

Але калі немцы замацаваліся ў вусці Дзвіны, то полацкі князь зрабіў «баявую разведку» і ў 1203 годзе дайшоў да Рыгі. Хоць і нямнога было ў той час немцаў у Рызе, але палачане нічога зрабіць не маглі. Іхнія стрэлы з другога берага Дзвіны нават не даляталі да Рыгі, а немцы нарабілі шмат шкоды сваімі балістамі (машынамі для кідання вялікіх камянёў). Палачане вярнуліся дадому.

Г эта была першая ваенная сутычка рускіх славян з нямецкімі крыжаносцамі. Многа разоў білі немцаў, і жорстка білі, але пасля таго немцы ўсё ж такі пакарылі іх. Бо ім на дапамогу прыязджалі з Германіі ўсё новыя і новыя крыжаносцы, узброеныя зусім не так, як лівы: усе конныя, закаваныя ў жалеза, з вялікімі мячамі.

Пасля аднаго такога няўдалага паўстання лівы накіравалі паслоў у Полацк прасіць дапамогі ў князя Уладзіміра. Князь ужо бачыў, якую хібу ён зрабіў, даўшы мажлівасць немцам замацавацца на Заходняй Дзвіне, на той самай рацэ, дзе стаіць Полацк. Князь стаў рыхтавацца ў паход.

Акурат у гэты час прыйшлі паслы і ад немцаў. Яны былі надта лагоднымі, казалі, што хочуць жыць з палачанамі ў згодзе і дружбе. Тут яны сустрэліся з ліўскімі пасламі. Лівы і немцы пачалі спрачацца і скардзіцца князю Уладзіміру адзін на аднаго. Князь загадаў немцам адправіцца на заезны двор і чакаць вы-рашэння справы. А справа была ў тым: ці застанецца ў сакрэце ад немцаў яго падрыхтоўка да паходу, ці не?

Пакуль ён меркаваў, немцы ўжо знайшлі здрадніка, усё разве-далі і паслалі ганца ў Рыгу. Даведаўся аб гэтым князь і вырашыў у паход не ісці, а адправіць сваё пасольства для вырашэння ўсіх спрэчак на месцы.





541

Увесну 1206 года полацкае пасольства прыбыло ў Кукейнас, арадок ліўскага князя Вячкі, які лічыўся васалам полацкага кня-зя Адсюль разаслалі запрашэнне старшыням ліўскім, латышскім і немцам у Рыгу. З’явіліся толькі лівы. Альберт адмовіўся ехаць і сказаў, каб палачане самі ехалі ў Рыгу. Тыя таксама адмовіліся.

Тады непакорлівыя лівы зноу распачалі вайну супраць нем-цаў. Пасля таго і князь Уладзімір прыйшоў да іх з дапамогай. Зноў беларускае войска падышло да Рыгі і зноў павінна было

адступіць перад сценамі і балістамі.

Немцы жорстка расправіліся з лівамі, зруйнавалі цэлыя вобласці, пазабівалі і паланілі шмат народу. А Вячка спаліў свой

Кукейнас і перасяліўся са сваімі людзьмі да палачан.



Год за годам пасля таго немцы пасоўваліся ўсё дален і дален ад Рыгі. Пакарылі ўсіх ліваў, латышоў, дайшлі да зямлі эстаў, падышлі да горада Юр’ева, пабудаванага яшчэ гадоў 200 назад кіеўскім князем Яраславам Мудрым, сталі пагражаць не толькі Полацку, але і Пскову, Ноўгараду. Нястомны Альберт бадай кожны год ездзіў у Германію і падвозіў адтуль усё новыя і новыя атрады крыжакоў. У 1216 годзе полацкі князь Уладзімір зрабіў яшчэ адну спробу затрымаць немцаў, але памёр у паходзе. У1218 годзе на дапамогу эстам выступіў Ноўгарад. На працягу двух гадоў наўгародцы некалькі разоў пабілі немцаў і зусім выгналі іх з Эстоніі.

Тады хітры Альберт схіліў на свой бок дацкага караля Валь-дэмара II. Але калі прыйшло дацкае войска і пачало заваёўваць Эстонію, паміж саюзнікамі пачаліся непаразуменні і спрэчкі: кожны хацеў прысвоіць заваяваныя тэрыторыі сабе. Нарэшце вырашылі звярнуцца да папы — як ён вырашыць, так і будзе. Папа вынес вельмі мудрае рашэнне: хто першы ахрысціць па-селішча, таму яно і будзе належаць.

Пачалося незвычайнае «спаборніцтва». Нямецкія і дацкія салдаты-свяшчэннікі бегалі ад пасёлка да пасёлка, заганялі

жыхароў у ваду, хуценька чыталі малітву, давалі усім агульнае

— і ляцелі далей. Хутка выявілася, што ў немцаў была

імя

перавага

— у іх было значна больш свяшчэннікаў. Тады дат-чане прыдумалі насіць з сабой свянцоную ваду. Прыбягуць у пасёлак, пырснуць на яго святой вадой, назавуць усіх мужчын адным імем, а ўсіх жанчын другім, паставяць на відным месцы знак, што яны ўжо былі тут, — і бягуць у другі пасёлак. Часам і немцы, і датчане адначасова займалі вёскі; тады пачыналіся спрэчкі, сваркі, калатня...

1945

https://fantlab.ru/work842585





143
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх